Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭСПЧ забараніў Расеі выдаваць на радзіму жыхара Беларусі


Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбуры, Францыя.

Эўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) забараніў Расеі выдаваць на радзіму жыхара Беларусі, які ўдзельнічаў у пратэстах 2020 году. Пра гэта паведамляе камітэт «Грамадзянскае спрыяньне».

ЭСПЧ ужыў правіла 39 — ахоўную меру, якая абавязвае дзяржаву распачаць неадкладныя дзеяньні дзеля захаваньня жыцьця і здароўя заяўніка. Яно выкарыстоўваецца ў выключных выпадках. Прымяненьне правіла 39 у дадзенай справе дамогся юрыст «Грамадзянскага спрыяньня». Жыхар Беларусі ня можа быць экстрадаваны на радзіму да вынясеньня канчатковага рашэньня ЭСПЧ. Суд у Страсбуры заклікаў захаваць ананімнасьць заяўніка дзеля ягонай бясьпекі.

  • Раней Расея выслала ў Беларусь чэмпіёна сьвету па тайскім боксе і кікбоксінгу Аляксея Кудзіна, які падчас пратэстаў у жніўні 2020 году ў Менску адправіў у накаўт некалькі супрацоўнікаў міліцыі, якія яго затрымлівалі. Спартоўца затрымалі ў Маскве 21 студзеня. На радзіме яму пагражае да 5 гадоў калёніі. Расея выдала Кудзіна Беларусі, нягледзячы на тое, што 21 ліпеня ЭСПЧ забараніў яго экстрадыцыю з прычыны пагрозы перасьледу і катаваньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG