Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 6 чалавек, засуджаных за абразу Лукашэнкі і чыноўнікаў


Беларускі пратэст, ілюстрацыйнае фота

На 27 ліпеня палітычнымі вязьнямі ў Беларусі прызнаныя 586 чалавек.

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасьці выступілі з сумеснай заявай аб прызнаньні новых палітзьняволеных у Беларусі.

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю аб шасьці асобах, пазбаўленых волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), судзьдзяў і зьдзеку зь дзяржаўных сымбаляў.

  • Максім Жалязноў асуджаны паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на 1 год і 6 месяцаў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
  • Максім Шаўлінскі асуджаны паводле арт. 188 КК (паклёп) да 2 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу
  • Генадзь Казючыц асуджаны паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) да 2 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
  • Іван Курыленка асуджаны паводле арт. 188 КК (паклёп) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) да 3 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу
  • Андрэй Грыва асуджаны паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 КК (абраза судзьдзі або народнага засядацеля), арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта) да 2 гадоў папраўчай калёніі
  • Уладзімер Аляксееў асуджаны паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 КК (абраза судзьдзі або народнага засядацеля), 188 КК (паклёп) да 3 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Праваабаронцы лічаць іх перасьлед палітычна матываваным, зьвязаным зь мірнай рэалізацыяй выказваньня думак, а іх саміх палітычнымі зьняволенымі.

На 27 ліпеня палітычнымі вязьнямі ў Беларусі прызнаныя 586 чалавек (поўны сьпіс ТУТ).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG