Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін зь беларускіх жакеяў адмовіўся ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях праз хваробу каня


Аляксандар Фаміноў і конь Марціні на ранейшых спаборніцтвах

Здароўем жывёліны вырашылі не рызыкаваць, таму сярод беларускіх удзельнікаў коннага трохборства ў Токіё застаўся адзін.

На Алімпійскіх гульнях у Токіё ў дысцыпліне трохборства прыме ўдзел толькі адзін беларускі ўдзельнік — Аляксандар Зелянко і яго конь Карла-Грандэ. Беларуская фэдэрацыя коннага спорту паведаміла, што другі алімпіец — Аляксандар Фаміноў вымушаны адмовіцца ад галоўнага старту.

Гэта адбылося праз сур’ёзную хваробу каня Марціні, на якім выступае Фаміноў. Немач у каня дыягнаставалі вэтэрынарныя лекары ў алімпійскай стайні. Гэта адбылося амаль адразу пасьля прылёту ў Токіё.

Цяпер каню прапісалі неабходнае лячэньне. Калі Марціні акрыяе, Фаміноў, магчыма, працягне выступленьні на ім у іншых спаборах.

За тры дні Алімпійскіх гульняў у Японіі ўручылі 21 камплект узнагародаў. Лідэры агульнакамандавага заліку японцы, якія заваявалі тры залатыя мэдалі — усяго ў іх цяпер 8 залатых, 2 срэбныя і 3 масяжовыя ўзнагароды, на другім месцы каманда ЗША, на трэцім — Кітай. У беларускай алімпійскай зборнай пакуль няма ўзнагародаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG