Сёньня раніцай самалёт беларускай дзяржаўнай авіякампаніі «Белавія», які ляцеў зь Менску на турэцкі курорт Анталья, падаў сыгнал SOS. На борце было 197 пасажыраў і 7 чальцоў экіпажу. Здарылася гэта над тэрыторыяй Расеі.
Паводле авіякампаніі, прычынаю тэрміновай пасадкі самалёта стала няспраўнасьць аднаго з рухавікоў. Экіпаж прыняў рашэньне адключыць рухавік, зьнізіцца да вышыні 8000 футаў і зайсьці на пасадку ў «Дамадзедаве».
Першапачатковай прычынай адхіленьня ад курсу, як пішуць, стаў раптоўны рост тэмпэратуры алівы ў рухавіку.