Юлію Чарняўскую пакінулі пад хатнім арыштам

Юлія Чарняўская, архіўнае фота
Юлія Чарняўская, архіўнае фота

Культуроляга і пісьменьніцу Юлію Чарняўскую пакінулі пад хатнім арыштам у «справе Tut.by». Сьледзтва не зьмяніла ёй меру стрыманьня.

Пра гэта паведаміў яе адвакат, піша «Zerkalo».

Сілавікі прыйшлі да Юліі Чарняўскай 18 траўня, празь дзень пасьля першай гадавіны з дня сьмерці яе мужа, заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера. У дзень заключэньня Чарняўскай пад хатні арышт у яе здарыўся гіпэртанічны крыз.

Хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня абарона падала 6 ліпеня. Адвакатка прапаноўвала адпусьціць Юлію Чарняўскую з-пад хатняга арышту пад паручальніцтва і падпіску аб нявыезьдзе. Да гэтага часу пісьмовага адказу на адрас абароны не паступіла. «Гэта азначае, што рашэньне аб задавальненьні хадайніцтва сьледзтвам на дадзеным этапе не прынята», — паведаміла адвакатка.

  • Юліі Чарняўскай закідаецца «ухіленьне ад сплаты падаткаў»
  • на сёньня ў гэтай справе затрымана 15 супрацоўнікаў Tut.by
  • Мінінфарм абмежаваў доступ да інтэрнэ-рэсурсаў Tut.by

​
XS
SM
MD
LG