Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нікарагуа арыштавалі сёмага прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта

Прэзыдэнт Нікарагуа  Даніэль Артэга
Прэзыдэнт Нікарагуа Даніэль Артэга

Рэпрэсіі супраць апазыцыі ў Нікарагуа адбываюцца на падставе прынятага ў сьнежні закону, якія забараняе балятавацца ў прэзыдэнты палітыкам, што заклікаюць уводзіць санкцыі супраць уладаў.

Ноэль Відорэ стаў сёмым патэнцыйным кандыдатам у прэзыдэнты, арыштаваным у Нікарагуа. Як паведамляе ў нядзелю, 25 ліпеня, агенцтва AFP 66-гадовы палітык, які прадстаўляе апазыцыйную групу Alianza Ciudadanos por la Libertad, зьмешчаны пад хатні арышт па абвінавачваньні ў «падрыве сувэрэнітэту» Нікарагуа.

Прэзыдэнцкія выбары ў Нікарагуа павінны адбыцца 7 лістапада. Рэгістрацыя кандыдатаў будзе праходзіць з 28 ліпеня па 2 жніўня. Асноўным прэтэндэнтам на пасаду лічыцца цяперашні кіраўнік дзяржавы, лідэр кіроўнага «сандынісцкаму фронту нацыянальнага вызваленьня» Даніэль Артэга. 75-гадовы палітык будзе балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах у чацьвёрты раз запар. Упершыню Артэга ўзначаліў Нікарагуа ў 1985 годзе, але ў 1990 годзе прайграў выбары Віялеце Чамора, якая прадстаўляла «Нацыянальны саюз апазыцыі». У 2007 годзе Артэга вярнуўся да ўлады.

Рэпрэсіі супраць апазыцыі ў краіне пачаліся 2 чэрвеня. Агулам улады на сёньняшні дзень арыштавалі 28 чалавек, якіх абвінавачваюць у «пагрозе сувэрэнітэту» Нікарагуа. Першай была арыштаваная Крысьціяна Чамора. Паводле ацэнак экспэртаў, у дачкі экс-прэзыдэнткі краіны Віялеты Чамора былі самыя добрыя шанцы перамагчы Артэгу на выбарах.

Трызуб у кукурузе, мадэлькі на фэсьце вандроўных народаў. 14 фотаімгненьняў тыдня

Карабель на мелі на пляжы ў Карачы, Пакістан.
1/14 Карабель на мелі на пляжы ў Карачы, Пакістан.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Запуск ракеты "Протон-М" з модулем "Наука" з касмадрому ў Байкануры, 21 ліпеня.
2/14 Запуск ракеты "Протон-М" з модулем "Наука" з касмадрому ў Байкануры, 21 ліпеня.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Аўганскі праваахоўнік на месцы бомбавага замаху ў Джалалабадзе, 21 ліпеня.
3/14 Аўганскі праваахоўнік на месцы бомбавага замаху ў Джалалабадзе, 21 ліпеня.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Трызуб у кукурузе каля кіеўскага лётнішча Барыспаль.
4/14 Трызуб у кукурузе каля кіеўскага лётнішча Барыспаль.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Украінскі вайсковец на пазыцыі каля Краснагораўкі на Данбасе.
5/14 Украінскі вайсковец на пазыцыі каля Краснагораўкі на Данбасе.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Сэлфі на Краснай плошчы ў Маскве.
6/14 Сэлфі на Краснай плошчы ў Маскве.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Авіяшоў у Жукоўскім каля Масквы.
7/14 Авіяшоў у Жукоўскім каля Масквы.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Імгла ў гарадку Тара ў Омскай вобласьці Расеі.
8/14 Імгла ў гарадку Тара ў Омскай вобласьці Расеі.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Мусульмане моляцца ў саборным мячэце ў Маскве.
9/14 Мусульмане моляцца ў саборным мячэце ў Маскве.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Аўганскія дзяўчаты на ўроку астраноміі ў Гераце.
10/14 Аўганскія дзяўчаты на ўроку астраноміі ў Гераце.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Пастух авечак у Казахстане.
11/14 Пастух авечак у Казахстане.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Прадавец кветак у Сараеве.
12/14 Прадавец кветак у Сараеве.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Мадэлькі па паказе моды вандроўных народаў у Кіргізстане.
13/14 Мадэлькі па паказе моды вандроўных народаў у Кіргізстане.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Малітва ў мячэце ў Кабуле, Аўганістан.
14/14 Малітва ў мячэце ў Кабуле, Аўганістан.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Previous slide
Next slide

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG