Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежным дыпляматам абмежавалі доступ у суды; Расьсяльгаснагляд спыніў імпарт памідораў зь Беларусі. Найважнейшае за 24 ліпеня


Алена Гнаўк, супраць якой пасьля разгляду «справы карагодаў» завялі яшчэ адну — за абразу Лукашэнкі

Падзеі 24 ліпеня

Эўрапейскія дыпляматы адрэагавалі на інфармацыю, што яны могуць наведваць мерапрыемствы, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі Беларусі, толькі з дазволу беларускага МЗ.

Супраць 64-гадовай жыхаркі Берасьця Алены Гнаўк пасьля разгляду «справы карагодаў» завялі яшчэ адну — за абразу Лукашэнкі.

Галоўны рэдактар часопісу «Наша гісторыя» Андрэй Дынько, 21 ліпеня вызвалены пад падпіску аб неразгалошаньні, расказаў пра сваё знаходжаньне ў ІЧУ на Акрэсьціна.

9 ліпеня супрацоўнікі міліцыі прыйшлі зь ператрусамі да дзесяці супрацоўнікаў «Сильных новостей», у тым ліку да заснавальніка Пятра Кузьняцова. 15 ліпеня зь невядомай прычыны перастаў адкрывацца сайт выданьня.

На тэрыторыю Расеі часова забаранілі ўвоз беларускай кампаніяй «Дорорс» сьвежых памідораў.

Украінскі інстытут нацыянальнай памяці разам з Украінскай асацыяцыяй вуснай гісторыі выступілі з супольнай заявай, у якой асудзілі перасьлед беларускіх навукоўцаў.

Агульная колькасьць інфікаваных COVID-19 сярод тых, хто зьвязаны з правядзеньнем Гульняў у Токіё, павялічылася да 123 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG