Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка і Васкрасенскі спрачаюцца аб папраўках да Канстытуцыі Беларусі


Праект новай беларускай Канстытуцыі ў эфіры «Настоящего времени» абмеркавалі суаўтар паправак Юры Васкрасенскі і апазыцыйны палітык Павал Латушка.

Пачатак дыскусіі – 5:50

Пазыцыю ўладаў прадставіў Юры Васкрасенскі, які ўваходзіць у Канстытуцыйную камісію

Сьцісла

  • Абнуленьня прэзыдэнцкіх тэрмінаў ня будзе: пра гэта сказаў Лукашэнка, а ён чалавек «просты і шчыры, у гульні не гуляе».
  • Максымум, на што «мы пастараемся ўгаварыць Лукашэнку» — старшыня прэзыдыюму Народнага сходу.
  • Мы зрабілі акцэнт на асноўных патрабаваньнях грамадзянскай супольнасьці:
    • адмена выданьня прэзыдэнцкіх дэкрэтаў — мы на гэта пайшлі, хаця дэкрэты часта дапамагалі апэратыўна вырашаць пытаньні;
    • два прэзыдэнцкія тэрміны — рэвалюцыйная норма.
  • ЦВК, як і Вярхоўны суд і іншыя суды, на 50% фармуе парлямэнт.
  • Мы выказваем непавагу да дэпутатаў, гаворачы, што «іх нехта кантралюе».
  • Вы не ўяўляецца, якія гарачыя дыскусіі былі на Канстытуцыйнай камісіі.
  • Частка паўнамоцтваў прэзыдэнта пераразьмяркоўваецца: фармаваньне бюджэту, прызначэньне кіраўнікоў дыпмісіяў.
  • Уводзіцца норма адхіленьня прэзыдэнта ўсебеларускім народным сходам.
  • Дэлегатаў выбіраюць на працоўных сходах.
  • Праект Канстытуцыі яшчэ будзе дапрацоўвацца.
  • За апазыцыяй мы бегалі цэлы год, паслалі ім 30 запрашэньняў, ніхто зь іх не адгукнуўся.
  • Няма больш дэмакратычнай працэдуры, чым адкрытыя выбары дэлегатаў, у тым ліку на сходах працоўных калектываў.
  • Лукашэнка мае вялізны досьвед, гэта палітык-цяжкавагавік, як мы будзем прадаваць на рынках сваю нікому не патрэбную прадукцыю безь ягонага досьведу?
  • Улада амаль год зьбірала прапановы, і трэба было ў гэтым удзельнічаць. А апазыцыя праігнаравала гэтую магчымасьць.
  • Мы робім усё, каб Канстытуцыя насіла прагрэсіўны характар.
  • Лукашэнку яшчэ трэба ўгаварыць, каб ён узначаліў Народны сход.

Погляд апазыцыі прадставіў сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, кіраўнік НАК Павал Латушка

  • Лукашэнка захавае за сабой паўнамоцтвы яшчэ 4 гады, а гэта не вырашае ўнутрыпалітычнага крызісу.
  • Гэты праект — Канстытуцыя Лукашэнкі 2.0. Усе паўнамоцтвы захоўваюцца ў прэзыдэнта, а значыць, у Лукашэнкі. Зьмены касмэтычныя.
  • Адхіленьне Лукашэнкі ад улады яшчэ больш ускладніцца, бо зьяўляецца 4-ы этап адхіленьня – усебеларускі народны сход, які фармуецца ўладай.
  • Цяпер было тры этапы — і іх не было магчымасьці выкарыстаць.
  • У парлямэнце ўсе законы прымаюцца аднагалосна.
  • Лукашэнка — чалавек з савецкага мінулага, і чаго яму там не хапіла — быць дэлегатам зьезду КПСС. Ён любіць зьезды, ён ходзіць у форме савецкага маршала.
  • У нас зьяўляецца трэцяя парлямэнцкая структура. Беларусы, вы гатовыя карміць яшчэ адзін парлямэнт у краіне?
  • Каб весьці рэальны дыялёг, трэба яго весьці ў Беларусі. А гэта магчыма толькі пасьля вызваленьня палітвязьняў.
  • Мы прапануем пазытыўны парадак дня: народную Канстытуцыю, якую цяпер распрацоўваем
    • 1 задача — каб ліквідаваць унутрыпалітычны крызіс;
    • 2 задача — каб выбудаваць такую сыстэму, якая не дазволіць ніколі паўтарыцца дыктатуры ў Беларусі. А гэта можна толькі праз парлямэнцка-прэзыдэнкую рэспубліку. Калі ня будзе ні прававой, ні грамадзкай, ні палітычнай магчымасьці аднаму чалавеку ўзурпаваць уладу ў краіне.
  • Закону аб тым, як будзе працаваць усебеларускі народны сход, няма. У Канстытуцыю закладаецца інструмэнт не прамых выбараў, а ўскосных — таму гэтая Канстытуцыя нават горшая, чым цяперашняя.
  • Наша прапанова: няхай беларусы зробяць выбар — Канстытуцыя народная ці Канстытуцыя Лукашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG