Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША падтрымала Ягора Марціновіча: «Гісторыя запомніць імёны злачынцаў, якія яго прыгняталі»


Будынак амбасады ЗША ў Менску, ілюстрацыйнае фота
Будынак амбасады ЗША ў Менску, ілюстрацыйнае фота

Амбасада ЗША ў Беларусі выказалася пра затрыманьне галоўнага рэдактара незалежнага выданьня «Наша Ніва» Ягора Марціновіча.

«Гісторыя дэмакратычнай Беларусі будзе ўключаць у сябе гераічную пазыцыю рэдактара „Нашай Нівы“ Ягора Марціновіча: арыштаваны за журналісцкую дзейнасьць, паўторна затрыманы, калі павінен быў выйсьці на волю, стаў ахвярай гвалту. Гісторыя таксама запомніць імёны злачынцаў, якія яго прыгняталі», — гаворыцца на старонцы дыпмісіі ў Twitter.

Ягора Марціновіча, а таксама ягоных калегаў Андрэя Дынько і Андрэя Скурко, затрымалі 8 ліпеня першапачаткова на 72 гадзіны паводле падазрэньня ва ўчыненьні злачынства паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Аднак па сканчэньні тэрміну ніхто вызвалены ня быў.

Затым мінулі яшчэ 10 дзён, цягам якіх затрыманым павінны былі выставіць абвінавачаньне. У выніку іх пакінулі за кратамі яшчэ на 72 гадзіны і цяпер вінавацяць у няправільнай сплаце камунальных паслуг у арандаваным офісе: маўляў, плацілі як фізычныя асобы, хоць мусілі як юрыдычныя. Эканамічная шкода на ўсіх ацэнена ў памеры 3500 рублёў.

Падчас допыту ў Сьледчым камітэце Ягору Марціновічу выклікалі хуткую дапамогу. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», пры затрыманьні ён быў зьбіты, з дому яго выводзілі ў кайданках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG