Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На часовага прэзыдэнта Малі быў замах. Ён кіруе краінай два месяцы

абноўлена

Палкоўнік Асімі Гойта
Палкоўнік Асімі Гойта

Паводле AFP, на яго напалі з нажом. Зьвестак пра ягоны стан пакуль няма.

Замах на часовага прэзыдэнта Малі адбыўся падчас малітвы з нагоды Курбан-Байрама ў Вялікай мячэці – калі імам павінен быў закалоць авечку, нападнік паспрабаваў ударыць Асімі Гойту ззаду, але замест яго параніў другога чалавека, перадае агенцтва Франс Прэс.

У траўні Канстытуцыйны суд Малі прызначыў палкоўніка Асімі Гойту часовым прэзыдэнтам краіны. У жніўні мінулага году ён узначаліў пераварот, у выніку якога выбраны прэзыдэнт Ібрагім Бубакар Кейта пакінуў сваю пасаду.

Вайсковы пераварот у Малі адбыўся на тле грамадзянскіх хваляваньняў 18 жніўня 2020 году. Тады паўстанцы захапілі прэзыдэнта краіны Ібрагіма Бубакара Кейта, прэм'ер-міністра, старшыню Нацыянальнага сходу і міністра эканомікі і фінансаў краіны. Таксама быў узяты ў палон шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў. Апазыцыя патрабавала адстаўкі Кейта, вайскоўцы заклікалі да палітычнай трансфармацыі ў краіне, якая прывядзе да ўсеагульных выбараў.

Гэта ўжо другі часовы прэзыдэнт Малі за апошні час. Папярэдняга часовага прэзыдэнта Ба Ндау разам з часовым прэмʼер-міністрам Моктарам Уана арыштавалі вайскоўцы, але адпусьцілі, калі тыя ў прысутнасьці міжнародных пасярэднікаў склалі зь сябе паўнамоцтвы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG