Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вярхоўным судзе прызначылі працэсы аб ліквідацыі руху «За свабоду» і «Прававой ініцыятывы»


Юрась Губарэвіч падчас леташняй акцыі пратэсту
Юрась Губарэвіч падчас леташняй акцыі пратэсту

Судовае пасяджэньне па пазове Міністэрства юстыцыі аб прыпыненьні дзейнасьці руху «За свабоду» прызначылі на 27 ліпеня, а яшчэ праз тры дні пасьля гэтага пачнецца такі самы працэс адносна грамадзкага аб'яднаньня «Прававая ініцыятыва».

Кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч лічыць, што ўсе неабходныя дакумэнты, каб закрыць справу, ведамства мае, аднак не захацела зрабіць гэта ў дасудовым парадку.

«У працэсе дасудовага разгляду высьветлілася, што асновай для вынесенага папярэджаньня ад 25 траўня, якое мы не атрымалі і таму не змаглі своечасова адрэагаваць, сталі нібыта праблемы з юрыдычным адрасам і абраньнем кіроўных органаў. Усе неабходныя дакумэнты, каб закрыць гэтую справу, Міністэрства юстыцыі мае, але не пагадзілася зрабіць гэта ў дасудовым парадку. Празьмерная загрузка выкліканая пазаплянавай праверкай дзясяткаў НДА, не дае ім магчымасьці прааналізаваць і прызнаць свае памылкі», — адзначыў Юрась Губарэвіч.


Пры гэтым ён зьвяртае ўвагу, што Міністэрства юстыцыі адначасова падпісвае папярэджаньне, дзе сьцьвярджае, што паўнамоцтвы кіраўніка арганізацыі закончыліся ў 2020 годзе, і ў гэты ж момант заносіць у пасьведчаньне іх працяг да 2022-га.

Рух «За свабоду» запачаткаваў экс-кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2006 году Аляксандар Мілінкевіч.

Тым часам стала вядома, што Вярхоўны суд прызначыў на пазоў Міністэрства юстыцыі працэс аб спыненьні дзейнасьці арганізацыі «Прававая ініцыятыва». Разбор у справе заплянаваны на раніцу 30 ліпеня.

«Прававая ініцыятыва» – некамэрцыйная недзяржаўная арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў чалавека. Створана ў 1996 годзе. 16 ліпеня па месцы рэгістрацыі старшыні аб'яднаньня Вольгі Фёдаравай адбыўся ператрус у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Сама кіраўніца ад сёлетняга сакавіка знаходзіцца за межамі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG