Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі візавы цэнтар у Менску аднаўляе выдачу шэнгенскіх віз


Літоўскі візавы цэнтар з 19 ліпеня зноў будзе выдаваць ахвочым зь Беларусі шэнгенскія візы тыпу С і D. Пра гэта паведамляе zerkalo.io са спасылкай на сайт VFS Global, афіцыйнага партнэра амбасады Літвы ў Рэспубліцы Беларусь.

У паведамленьні зазначана, што ўсе візавыя заявы будуць разглядацца выключна ў амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Менску, працэдура будзе праходзіць згодна з патрабаваньнямі дыпляматычнага прадстаўніцтва.

Літоўскі візавы цэнтар у Менску перастаў прымаць дакумэнты 8 ліпеня. За дзень да гэтага, 7 ліпеня, дакумэнты перастаў прымаць літоўскі візавы цэнтар у Горадні.

6 ліпеня МЗС Беларусі прыняў рашэньне скараціць да мінімуму дыпляматычнае прадстаўніцтва Літвы да аднаго супрацоўніка консульскай службы, а таксама трох супрацоўнікаў адміністрацыйна-тэхнічнага пэрсаналу. Аналягічныя захады прыняў і МЗС Літвы.

З 1 ліпеня 2021 году на ўсёй тэрыторыі Літвы адменены карантынныя абмежаваньні. Тым ня менш, у краіне захоўваецца рэжым экстрэмальнай сытуацыі дзяржаўнага ўзроўню. Для ўезду на літоўскую тэрыторыю патрабуецца запоўніць анкету на сайце Міністэрства аховы здароўя і прад’явіць нэгатыўны тэст на COVID-19. Калі гэта ПЦР-тэст, то яго трэба зрабіць не раней чым за 72 гадзіны да прыбыцььця, калі тэст на антыген — за 48 гадзін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG