Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне ахвярамі паводкі сталі больш за 130 чалавек


Адна з разбураных паводкай нямецкіх вёсак у даліне ракі Ар
Адна з разбураных паводкай нямецкіх вёсак у даліне ракі Ар

На захадзе Нямеччыны колькасьць загінулых у выніку катастрафічнай паводкі вырасла да 133 чалавек. Прадстаўнік паліцыі заявіў, што ў фэдэральнай зямлі Рэйнлянд-Пфальц ахвярамі бедзтва сталі больш за 90 чалавек, траўмы рознай ступені цяжкасьці атрымалі каля 620 чалавек.

У зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія загінулі 43 чалавекі. Улады асьцерагаюцца, што зьвесткі пра ахвяры яшчэ не канчатковыя, праз два дні пасьля катастрофы дзясяткі мясцовых жыхароў яшчэ лічацца загінулымі бязь вестак.

Працягваюцца пошукава-выратавальныя апэрацыі і аднаўленьне разбуранай інфраструктуры. Акрамя спэцыялізаваных аварыйных службаў, у ліквідацыі наступстваў паводкі ўдзельнічаюць паліцыя і вайскоўцы, а таксама тысячы добраахвотнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG