Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпусьцілі бухгальтарку «Нашай Нівы» Вольгу Раковіч


Вольга Раковіч
Вольга Раковіч

Родныя паведамілі, што з ізалятару часовага ўтрыманьня выпусьцілі бухгальтарку «Нашай Нівы» Вольгу Раковіч, затрыманую ў мінулы чацьвер.

Родныя паведамілі, што з ізалятару часовага ўтрыманьня вызвалілі бухгальтарку «Нашай Нівы» Вольгу Раковіч, затрыманую ў мінулы чацьвер. Раковіч менш за месяц таму перанесла складаную апэрацыю, за час, што яна на Акрэсьціна, стан яе здароўя пагоршыўся.

8 ліпеня былі затрыманыя галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько, кіраўнік аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўны бухгальтар Вольга Раковіч. Усе яны праходзяць падазраванымі паводле ч.1 арт. 342 КК (падрыхтоўка ці арганізацыя дзеяньняў, што груба парушылі грамадзкі парадак, або ўдзел у іх).

Тэлеграм-канал «Нашай Нівы» падкрэсьлівае, што ў Скурко — цукровы дыябэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG