Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых праваабаронцаў Віктара Сазонава і Алеся Капуцкага адпусьцілі


Праваабаронца Віктар Сазонаў
Праваабаронца Віктар Сазонаў

14 ліпеня затрымалі шэраг праваабаронцаў у крымінальнай справе, дзе фігуруюць два артыкулы КК — 342-ы і 243-ы.

15 ліпеня ўвечары затрыманага гарадзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава выпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня пад падпіску аб нявыезьдзе, паведамляе Радыё Рацыя. Цяпер у Сазонава статус падазраванага. У дзень затрыманьня ператрус адбыўся ў кватэры і офісным памяшканьні праваабаронцы, пасьля чаго Сазонава забралі на допыт, а потым змясцілі ў ІЧУ.

Затрыманы 15 ліпеня праваабаронца Алесь Капуцкі паведаміў у фэйсбуку ўвечары, што ён на волі.

15 ліпеня адпусьцілі таксама праваабаронцу «Вясны» і журналіста Сяргея Сыса, затрыманага пазаўчора ў межах крымінальнай справы. Яго вызвалілі пасьля допыту пад падпіску аб нявыезьдзе.

За кратамі застаюцца праваабаронцы:

  • Алесь Бяляцкі, кіраўнік «Вясны»
  • Уладзімір Лабковіч, юрыст «Вясны»
  • Валянцін Стэфановіч, сябра рады «Вясны»
  • Алена Лапцёнак, праваабаронца «Вясны»
  • Андрэй Палуда, праваабаронца «Вясны»
  • Марына Статкевіч, былая сябра «Вясны»
  • Яўгенія Бабаева, праваабаронца
  • Ніна Лабковіч, дырэктарка аб’яднаньня інвэстараў Angels Band
  • Мікола Шарах, кіраўнік ячэйкі свабоднага прафсаюзу з Полацку
  • Сяргей Мацкевіч, цэнтар «Супольнасьць»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG