Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны экс-сьледчы Юшкевіч зьняпраўдзіў інфармацыю, што яму інкрымінуюць артыкул аб «масавых беспарадках»


Яўген Юшкевіч
Яўген Юшкевіч

Пра гэта Юшкевіч паведаміў на волю ў лісьце з-за кратаў.

Экс-сьледчы Яўген Юшкевіч у лісьце з турмы паведаміў, што яму не выстаўлялі абвінавачаньня паводле артыкулу 293 КК аб масавых беспарадках, як паведамлялася раней. Пра гэта расказала ягоная дзяўчына Валерыя Эйсмант у інстаграме.

«293-га артыкулу ў мяне няма. Адчуваньне радасьці, што пра цябе памятаюць. Мысьлю пазытыўна, візуалізую свабоднае жыцьцё: паляваньне, фрыланс, працу, дом за горадам і г. д.», — прыводзіць яна цытату зь ліста Юшкевіча.

Юшкевіч з Магілёва, скончыў юрфак БДУ, два гады працаваў пазаштатным супрацоўнікам у сьледзтве менскай пракуратуры, потым яшчэ пяць — сьледчым і старшым сьледчым аддзелу расьсьледаваньня эканамічных злачынстваў упраўленьня СК па Менску. У 2017 годзе ён пакінуў пасаду.

Апошні год Юшкевіч працаваў Android-распрацоўшчыкам. Улетку запусьціў праект ByChange для перападрыхтоўкі адстаўных і звольненых з палітычных матываў супрацоўнікаў сілавых ведамстваў. Ён актыўна кансультаваў сілавікоў, якія хацелі звольніцца, бо не жадалі выконваць загады, якія не адпавядаюць асабістым перакананьням. Таксама Юшкевіч публікаваў інсайды з МУС і Сьледчага камітэту.

Юшкевіча затрымлівалі ў лістападзе паводле артыкулу аб «парушэньні грамадзкага парадку». Тады стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу і адпусьцілі пад падпіску пра нявыезд. 19 красавіка яго арыштавалі. Па словах сваякоў, выставілі абвінавачаньне паводле артыкулу «Акт тэрарызму». У канцы чэрвеня яму падоўжылі арышт да 19 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG