Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На трасе М1 пад Менскам невядомыя спалілі камэры кантролю хуткасьці

Камэра кантролю хуткасьці, ілюстрацыйнае фота
Камэра кантролю хуткасьці, ілюстрацыйнае фота

Дзьве камэры відэаназіраньня згарэлі ўначы на трасе М1. Здарылася гэта на тэрыторыі Стаўпецкага раёну.

«У ноч на 14 ліпеня на 281-м кілямэтры аўтадарогі М1 (Е30) (Берасьце — Менск — мяжа Расейскай Фэдэрацыі) невядомыя падпалілі камэры кантролю хуткасьці. Паведамленьне паступіла ад супрацоўнікаў раённага аддзелу надзвычайных сытуацый», — праінфармавалі ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Менаблвыканкаму.

Спаленая камэра кантролю хуткасьці
Спаленая камэра кантролю хуткасьці

Як пішуць у міліцэйскім паведамленьні, абставіны здарэньня высьвятляюцца, супрацоўнікі Стаўпецкага РАУС праводзяць праверку і шукаюць тых, хто гэта зрабіў.

XS
SM
MD
LG