Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музычны крытык і тэлевядоўца Сяргей Саседаў заклікаў да байкоту «Славянскага базару»


Віцебск, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі Беларусі без тлумачэньня прычынаў адмовілі Саседаву ва ўезьдзе ў краіну напярэдадні ягонага візыту ў Віцебск. Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку.

«Але прычыны адмовы я ведаю. Яны вельмі дробныя і подлыя. Мінінфарм Беларусі, які курыруе адміністрацыя прэзыдэнта, помсьціць мне за мой адмову ад удзелу ў беларускім шоу» Х-Фактар "(а адмовіўся я па многіх прычынах, галоўная зь якіх грамадзка-палітычнае становішча ў Беларусі)», — піша Сяргей.

Ён заклікаў да байкоту фэстывалю, «дзе замест сяброўства, прыгажосьці і любові вас частуюць пахабнай абавязалаўкай (прымушаюць купляць квіткі), „зоркамі“, што надакучылі, бясконцым вулічным адзёргваньнем, татальнай падазронасьцю і нянавісьцю да кожнага вашага слова і жэста!» — напісаў ён.

У чэрвені тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі расказаў Свабодзе, як Сяргей Саседаў адмовіўся ад удзелу ў X-Factor Belarus: «Калі я даў сваю згоду на працу ў X-Factor Belarus, я ведаў, што ў вас там нешта адбываецца. Думаў, арыштавалі там пару дзясяткаў найбольш заўзятых, ну, магчыма, яны самі і вінаватыя. Але мне ў Інстаграм у камэнтарах ад беларусаў прыляцела столькі нядобрага, што я пачаў больш глыбока вывучаць гэтае пытаньне і зразумеў, што ў вас сапраўды нешта дрэннае адбываецца», – расказаў Саседаў Дудзінскаму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG