Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу будуць бясплатна хаваць памерлых ад каранавірусу


На могілках у Санкт-Пецярбургу
На могілках у Санкт-Пецярбургу

Рытуальныя кампаніі, якія ўваходзяць у асацыяцыю прадпрыемстваў пахавальнай галіны Санкт-Пецярбургу, з 12 ліпеня будуць бясплатна перавозіць з моргу на могілкі і хаваць памерлых ад COVID-19.

Пра гэта паведаміў выданьню «Фонтанка» прэзыдэнт асацыяцыі Валеры Ларкін.

Сваякам трэба будзе заплаціць за саму труну і вянкі. У галіне спадзяюцца, што такія захады зьнізяць нагрузку на крэматорый.

«Крэматорый працуе цяпер на поўную магутнасьць — усе 14 печаў задзейнічаныя, але замест 120 чалавек туды вязуць па 360 штодня, хоць цяпер і пайшло зьніжэньне», — дадаў ён.

9 ліпеня «Фонтанка» пісала, што крэматорый Санкт-Пецярбургу перагружаны. З прычыны высокай сьмяротнасьці труны стаяць на сьпякоце па некалькі дзён. У ГУП «Рытуальныя паслугі» запэўніваюць, што сытуацыя ўжо нармалізуецца.

  • У чэрвені ў Санкт-Пецярбургу зафіксавалі рэкорд па колькасьці тых, хто захварэў і памёр ад каранавірусу. Нягледзячы на гэта, улады правялі матчы Эўра-2020 і сьвята выпускнікоў «Пунсовыя ветразі».
  • У траўні 2021 году ад COVID-19 памерлі 14,9 тысячы расейцаў, за аналягічны пэрыяд мінулага году такіх выпадкаў амаль удвая менш — 7,6 тысячы.
  • У Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, якую нельга спраўдзіць, на 9 з паловай млн насельніцтва – 3266 памерлых ад каранавірусу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG