Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове праходзяць датэрміновыя парлямэнцкія выбары

Галасаваньне на выбарах у Малдове, 11 ліпеня 2021
Галасаваньне на выбарах у Малдове, 11 ліпеня 2021

Перад выбарамі было зарэгістравана каля 3 мільёнаў 200 тысяч грамадзянаў з правам голасу, у тым ліку прадстаўнікоў малдаўскай дыяспары за мяжой

За дэпутацкія мандаты змагаюцца больш за 20 партый і блёкаў. Аднак галоўныя канкурэнты — праэўрапейская партыя «Дзеяньне і салідарнасьць», заснаваная цяперашняй прэзыдэнткай Маяй Санду, і блёк камуністаў і сацыялістаў, які выступае за збліжэньне з Расеяй. Паводле сацыялягічных апытаньня кожная з гэтых сілаў можа набраць да 37% галасоў. Пры гэтым большасьць дасьледаваньняў прадказваюць перамогу прыхільнікам Санду.

Паводле перадвыбарчых апытаньняў, пяціпрацэнтны бар’ер для праходжаньня ў парлямэнт могуць пераадолець яшчэ 2-3 партыі. Гаворка ідзе, у прыватнасьці, аб партыі эўраскептыкаў «Шор» і праэўрапейскай плятформе «Годнасьць і праўда».

Новы парлямэнт павінен прыступіць да працы 27 жніўня, у 30-ю гадавіну з дня абвяшчэньня незалежнасьці краіны пасьля распаду СССР.

Датэрміновыя выбары сталі вынікам працяглага палітычнага супрацьстаяньня, якое ўзьнікла пасьля перамогі Маі Санду над былым прарасейскім кіраўніком дзяржавы Ігарам Дадонам у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у лістападзе летась.

XS
SM
MD
LG