Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блізу 1000 фураў чакаюць выезду зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу


Фуры на беларуска-польскай мяжы з боку Бераставіцы
Фуры на беларуска-польскай мяжы з боку Бераставіцы

На мяжы Беларусі з Эўразьвязам 11 ліпеня ўтварылася чарга прыкладна з 1000 фураў.

Як вынікае з інфармацыі на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту, традыцыйна найбольш складаная сытуацыя на літоўскім напрамку.

Так, уезду ў Літву перад пунктам пропуску «Катлоўка» чакае 210 вяліказрузных аўтамабіляў, «Каменны Лог» — 180, «Прывалка» — 160, «Відзы» і «Беняконі» — прыкладна па 80.

На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску «Грыгараўшчына» сабралася амаль сотня грузавікоў, у пункце «Урбаны» — блізу 150.

На польскім напрамку перад пунктам пропуску «Брузгі» сабралася больш за 120 фураў, «Казловічы» — больш за 60.

Гандлёвы рух з Украінай фактычна спаралізаваны, дадзеных адносна грузавога трафіку ў паўднёвым напрамку ведамства не публікуе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG