Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія ўзмацніла ахову мяжы праз беларуска-літоўскія палітычныя супярэчнасьці


Будынак парлямэнту Эстоніі, ілюстрацыйнае фота
Будынак парлямэнту Эстоніі, ілюстрацыйнае фота

У сувязі з рэзкім ростам нелегальнай міграцыі зь Беларусі ў Літву ўлады Эстоніі ўзмацнілі ахову мяжы з Расеяй, Латвіяй, а таксама кантроль у партах.

Пра гэта нацыянальнаму парталу тэлерадыёвяшчаньня ERR паведаміў начальнік памежнага кантролю Дэпартамэнту паліцыі і памежнай аховы Эстоніі Эгерт Белічаў.

«Навіны зь Літвы, дзе паток бежанцаў у параўнаньні зь мінулым годам вырас у 20 разоў, выклікаў заклапочанасьць. У нашым ведамстве ня вераць, што ў Эстоніі можа паўтарыцца літоўска-беларускі сцэнар. Але калі міграцыйная плынь зменіць кірунак на поўнач, Эстонія апынецца на шляху руху нелегалаў. Таму мы ўжо прынялі адпаведныя меры», — адзначыў эстонскі чыноўнік.

Па яго словах, фактычна ўзводзіцца новая памежная інфраструктура на ўсходняй мяжы.

«Мы хочам, каб нелегальна трапіць у Эстонію было складана. Гэта тычыцца ня толькі агароджы, а і ўсяго маніторынгавага абсталяваньня. Яно дае нам поўнае ўяўленьне пра тое, што адбываецца на мяжы. Сёньня мы павялічылі ўзровень гатоўнасьці, частату патруляваньня і колькасьць патрулёў як на зьнешняй мяжы Эўразьвязу, так і на ўнутранай», — канстатаваў Эгерт Белічаў.

У Літве з-за наплыву мігрантаў з Блізкага Ўсходу і краін Афрыкі з боку Беларусі абвешчаная надзвычайная сытуацыя. Афіцыйная Вільня лічыць, што беларускія ўлады сьвядома гэтаму спрыяюць.

Літва выдаткавала 5 млн эўра на ўстаноўку плоту з калючага дроту ўздоўж мяжы зь Беларусьсю.

У сваю чаргу Эстонія накіравала на дапамогу літоўскім памежнікам 10 спэцыялістаў з аўтамабілямі, дронамі ды іншымі сродкамі для аховы мяжы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG