Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Ўкраіны абвінаваціла Расею ў кібэратаках на сайт Ваенна-марскіх сіл


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Да нападаў на сайт Ваенна-марскіх сіл Украіны датычныя структуры Паўднёвай вайсковай акругі Вайсковых Сіл РФ і расейская выведка, заявіла Мінабароны Ўкраіны.

Расея правяла сэрыю хакерскіх нападаў на сайт Ваенна-марскіх сіл Украіны, заявіла Міністэрства абароны Ўкраіны 9 ліпеня. Паводле міністэрства, да інцыдэнтаў датычныя структуры Паўднёвай вайсковай акругі Узброеных сіл РФ, а таксама «кібэрпадразьдзяленьні цэнтральнага падпарадкаваньня» і органы расейскай выведкі.

«У выніку былі апублікаваныя некаторыя дакумэнты і ў асноўным фэйкавыя паведамленьні, зьвязаныя з вучэньнем „Sea Breeze-2021“, якое цяпер праходзіць у басэйне Чорнага мора», — гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны. Ведамства падкрэсьлівае, што ніводзін з дакумэнтаў «ня быў атрыманы ў выніку ўцечкі інфармацыі з інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сыстэм Узброеных сіл Украіны».

Сайт Ваенна-марскіх сіл Украіны часова спыніў працу з прычыны ўразьлівасьцяў праграмнай плятформы, але цяпер ён працуе.

Акрамя таго, Мінабароны Ўкраіны зафіксавала DDoS-напады супраць свайго афіцыйнага вэб-партал, аднак яны аказаліся «беспасьпяховымі», падкрэсьліў Кіеў.

«Праекты міжнароднага абароннага супрацоўніцтва і дапамогі Ўкраіне з боку краін-партнэраў традыцыйна выклікаюць неадэкватныя эмоцыі ў вайскова-палітычным кіраўніцтве Расейскай Фэдэрацыі. Ня сталі выключэньнем і сёлетнія міжнародныя вайсковыя вучэньні Sea Breeze-2021», — адзначылі ў Мінабароны.

Міжнародныя вайсковыя вучэньні Sea Breeze-2021 з удзелам 32 краінаў, у тым ліку ЗША і іншых чальцоў NATO, праходзяць у Чорным моры да 23 ліпеня. У іх задзейнічаныя 32 баявыя караблі, 40 самалётаў і 5000 вайскоўцаў з 17 краін-чальцоў Паўночнаатлянтычнага альянсу, а таксама яго партнэраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG