Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская адказала на пагром незалежных СМІ: Падпісвайцеся на iх каналы — праўда ўсё роўна мацнейшая


Незалежныя мэдыя, ілюстрацыйнае фота
Незалежныя мэдыя, ілюстрацыйнае фота

Падтрымайце журналістаў, дапамагайце ім аднаўляць сайты, як гэта ўжо зрабіў Tut.by. Падпісвайцеся на каналы мэдыя. Менавіта яны цяпер пішуць сучасную гісторыю Беларусі, — зьвярнулася да суайчыньнікаў Сьвятлана Ціханоўская.

Сьвятлана Ціханоўская з нагоды падзей 8 ліпеня, калі сілавікі прыйшлі ў рэдакцыі многіх незалежных СМІ, заявіла:

«Рэжым так баіцца праўды, што працягвае разгром незалежных мэдыя. Толькі за гэты тыдзень адабралі карпункт у «Эўрарадыё», прыйшлі зь ператрусам да рэдактара «Брэсцкай газэты», Аршанскага парталу, рэдакцыі Intex-Press».

«Урэшце напалі на „Нашу Ніву“ — найстарэйшую беларускую газэту, пра якую пішуць у падручніках. Пра яе ведае кожны школьнік. І вось так рэжым ставіцца да гісторыі Беларусі. Так баіцца праўды, што блякуе незалежныя СМІ, не выдае акрэдытацыі замежным журналістам, зачыняе карпункты, арыштоўвае рахункі і кідае за краты рэдактараў. Яны спадзяюцца, што калі выкрасьці журналістаў і зачыніць СМІ, людзі забудуцца пра фальсыфікацыі, гвалт і рэпрэсіі. Але памяць і праўда ўсё роўна мацнейшыя. І наша задача — падтрымліваць журналістаў, дапамагаць ім аднаўляць сайты, як гэта ўжо зрабіў TUT.by на дамэне zerkalo.io», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская.

Яна заклікала падпісвацца на каналы мэдыя, дзяліцца з рэдакцыямі інфармацыяй, дапамагаць іншым людзям усталяваць Telegram і ўключыць VPN, каб чытаць беларускія СМІ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG