Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знайшлі абломкі пасажырскага самалёта над Камчаткай. Ніхто ня выжыў


Самалёт-26, ілюстрацыйнае фота
Самалёт-26, ілюстрацыйнае фота

Адна частка фюзэляжа Ан-26 знаходзіцца на схіле сопкі Пяцібратка, другая ў моры, прыблізна за 4 км ад берага, паведамляе Ціхаакіянскі флёт.

На борце Ан-26 знаходзіліся 22 пасажыры і шэсьць членаў экіпажу. У Санавіяцыі афіцыйна пацьвердзілі, што тых, хто выжыў, няма.

Сьледчы камітэт заявіў, што разглядае некалькі вэрсій крушэньня Ан-26 на Камчатцы: неспрыяльнае надвор’е, няспраўнасьць самалёта, памылка пілятаваньня.

Экіпаж самалёта быў дасьведчаным, заяўляе гендырэктар кампаніі «Камчацкае авiяпрадпрыемства» Аляксей Храброў.

Самалёт ляцеў зь Петрапаўлаўска-Камчацкага ў пасёлак Палана на заходнім узьбярэжжы паўвострава. Экіпаж ня выйшаў на сувязь у прызначаны час, пасьля чаго Ан-26 зьнік з радараў, паведаміла прэс-служба ўраду Камчацкага краю.

У самалёце знаходзіліся, галоўным чынам, жыхары Паланы, уключаючы кіраўніцу пасёлка Вольгу Мохіраву, начальніка мабілізацыйнага аддзелу адміністрацыі Паланы Аляксандра Андрэйкіна і яго жонку Вольгу, якая ўзначальвала фінансавае ўпраўленьне адміністрацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG