Паводле папярэдніх зьвестак, на борце самалёта знаходзяцца 22 пасажыры, у тым ліку адно дзіця, і 6 членаў экіпажа, сказалі агенцтву ў рэгіянальным упраўленьні МНС.
Крыніца агенцтва «Интерфакс» выказала здагадку, што самалёт мог зваліцца ў Ахоцкае мора пры заходзе на пасадку над затокай Шэлехава, альбо разьбіцца паблізу вугальнага разрэзу ў паселішчы Палана. Сярод вэрсій таго, што здарылася, разглядаюцца дрэнная бачнасьць і адмова тэхнікі, а таксама памылка пілётаў.