Лінкі ўнівэрсальнага доступу

COVID-19: блізка 4 мільёны ахвяраў; штам «дэльта» больш небясьпечны для маладых


Паводле стану на 4 ліпеня 2021 году, колькасьць інфікаваных COVID-19 у сьвеце дасягнула 184,423 мільёна чалавек. Ахвярамі сталі 3,990 млн чалавек, паправіліся 168,745 млн.

У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак, на 4 ліпеня захварэлі 421 350 чалавек, памерлі — 3185.

Адным сказам

  • У Вялікай Брытаніі заявілі, што нашэньне масак і закрываньне твару ў сувязі з каранавірусам будзе асабістым выбарам грамадзянаў; улад спадзяецца, што абмежаваньні ў сувязі з пандэміяй будуць зьнятыя 19 ліпеня.
  • Тым часам САЗ папярэдзіла 1 ліпеня, што чацьвёртая хваля заражэньня каранавірусам стане непазьбежнай, калі грамадзяне і заканадаўцы ня будуць «дысцыплінаваныя», і заявіла, што 10-тыднёвае зьніжэньне колькасьці новых заражэньняў каранавірусам у Эўропе скончылася.
  • Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе грамадзянам 73 краінаў бязь візаў прыяжджаць у Беларусь для вакцынацыі ад COVID-19.
  • У цэнтры Масквы на Пушкінскай плошчы паліцыя 4 ліпеня затрымала шасьцярых праціўнікаў прымусовай вакцынацыі ад каранавірусу новага тыпу, якія зьбіраліся правесьці мітынг.
  • За дзень 3 ліпеня ў Расеі выяўлена 25 142 новых хворых на каранавірус; больш за дзень новых выпадкаў у 2021 годзе было толькі 1 і 2 студзеня, пра што сьведчыць статыстыка расейскага штабу па барацьбе з эпідэміяй.

«Дэльта» наступае

Па эўрапейскім кантынэнце актыўна распаўсюджваецца дэльта-штам COVID-19, таксама вядомы як індыйскі. Для ўладаў многіх дзяржаваў гэта трывожны сыгнал і падстава для новых абмежаваньняў. Сярод лідэраў у распаўсюдзе гэтай мутацыі каранавірусу ў Эўропе — Вялікая Брытанія, Расея і Партугалія.

Штам «дэльта» быў упершыню выяўлены ў Індыі летась, і цяпер, паводле дадзеных САЗ, распаўсюджваецца ўжо ў 96 краінах сьвету. Амаль удвая больш заразны, штам «дэльта» паступова выцясьняе іншыя варыянты вірусу і робіцца дамінантным.

У Вялікай Брытаніі штам «дэльта» стаў апошнім часам прычынай 95% усіх заражэньняў COVID-19. Брытанцы, якія захварэлі на «дэльту», скардзіліся на галаўныя болі, пяршэньне ў горле, насмарк, тэмпэратуру і часам — кашаль. Выявілася, што ў асноўным хварэюць даволі маладыя людзі, якім яшчэ няма 50 гадоў. Больш за палову тых, хто захварэў не прайшлі вакцынацыю.

Памерлі ад штаму «дэльта» у Брытаніі 117 чалавек. Гэта дадзеныя на 25 чэрвеня. І калі хварэюць у асноўным маладыя, то паміраюць ад «дэльты» старэйшыя людзі: з гэтых 117 толькі 8 памерлых былі маладзейшыя за 50.

Такім чынам, згодна з дакладам брытанскага Міністэрства здароўя, на сёньняшні дзень больш за ўсё рызыкуюць заразіцца штамам «дэльта» невакцынаваныя людзі, маладзейшыя за 50 гадоў і тыя, хто пасьпеў атрымаць толькі адну дозу вакцыны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG