Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры арганізацыі, зьвязаныя з Хадаркоўскім, прызналі «непажаданымі» ў Расеі


Міхаіл Хадаркоўскі
Міхаіл Хадаркоўскі

Расейскія ўлады прынялі новыя меры супраць сеткі арганізацый бізнэсоўца Міхаіла Хадаркоўскага, які жыве ў выгнаньні. Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

Генэральная пракуратура ўключыла чатыры арганізацыі, зьвязаныя з Хадаркоўскім, у сьпіс «непажаданых», фактычна забараніўшы іхную дзейнасьць у Расеі.

Гаворка ідзе пра зарэгістраваны ў Вялікай Брытаніі «Фонд Хадаркоўскага» (Khodorkovsky Foundation), яго даччыную структуру «Оксфардзкі расейскі фонд» (Oxford Russia Fund), лёнданскі фонд «Будучыня Расеі» (Future of Russia Foundation) і францускую арганізацыю «Эўрапейскі выбар» (European Choice).

У заяве Генэральнай пракуратуры гаворыцца, што «іх дзейнасьць нясе пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу і бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі».

«Фонд Хадаркоўскага» падтрымлівае адукацыйныя праекты ў Расеі, а «Оксфардзкі расейскі фонд» выдае студэнцкія стыпэндыі. Дзьве іншыя арганізацыі таксама ўдзельнічаюць у адукацыйных праектах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG