Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве за дзень затрымалі яшчэ 36 мігрантаў зь Беларусі

Літоўскія памежнікі выглядваюць празь цеплавізары, ці няма парушальнікаў мяжы
Літоўскія памежнікі выглядваюць празь цеплавізары, ці няма парушальнікаў мяжы

За мінулыя суткі літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 36 мігрантаў, якія перайшлі мяжу па-за пунктамі пропуску, паведаміла літоўская памежная служба.

Раніцай у аўторак затрымалі групу з 13 чалавек без дакумэнтаў, яны назваліся іракцамі.

У сераду ранкам затрымалі яшчэ дзьве групы — 10 чалавек, чыё грамадзянства яшчэ ня высьветлілі. І 13 чалавек, якія, паводле папярэдніх зьвестак, маюць грамадзянства Расеі і паходзяць з Чачэніі і Таджыкістану.

Сёлета ў Літве агулам затрымалі 636 мігрантаў зь Беларусі. За ўвесь мінулы год у Літве затрымалі 81 нерэгулярнага мігранта зь Беларусі. У 2019 годзе — 46, а ў 2018-м — 104.

XS
SM
MD
LG