Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леаніду Краўчуку зрабілі апэрацыю на сэрцы

Леанід Краўчук

Першаму прэзыдэнту Ўкраіны Леаніду Краўчуку зрабілі апэрацыю на сэрцы.

Як паведамляе «Украінская праўда», сам Краўчук прасіў не камэнтаваць гэта, акрамя як толькі паведаміць сам факт.

87-гадовы Леанід Краўчук у 1991-1994 быў першым прэзыдэнтам незалежнай Украіны, ён адзін з падпісантаў (разам з Барысам Ельцыным і Станіславам Шушкевічам) Белавескіх пагадненьняў аб дэнансацыі Саюзнай дамовы.

Прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук (зьлева), Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч (у цэнтры) і прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын (другі справа) і Вячаслаў Кебіч пасьля падпісаньня Пагадненьня аб стварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаў у Белавескай пушчы. 8 сьнежня 1991 году.

Зь ліпеня 2020 Леанід Краўчук — старшыня Кантрактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.

  • Цягам амаль 27 гадоў праўленьня Аляксандра Лукашэнкі ў сродках масавай інфармацыі ніколі не зьяўлялася афіцыйнай інфармацыі пра стан ягонага здароў’я. Адзінае выключэньне — словы самога Лукашэнкі летам 2020, што ён перахварэў на каранавірус.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG