У ведамстве паведамілі, што пацярпелых няма, пілёты самастойна пакінулі машыну пасьля пасадкі. Спэцкамісія высьвятляе абставіны здарэньня.
19 траўня на ўскрайку Баранавічаў пацярпеў катастрофу вайсковы самалёт Як-130, два лётчыкі загінулі.
Тым часам спэцыялізаваны тэлеграм-канал «ОтВинта» («Авіяцыя Беларусі») піша са спасылкай на ананімныя крыніцы, што камандзір верталёта шпіталізаваны, другі лётчык-назіральнік сур’ёзна не пацярпеў, а тэхніка не падлягае рамонту.
На здымку таксама відаць, што паветранае судна пасьля падзеяньня тушылі пенай.
«Борт узьляцеў з пляцоўкі ў Пінску і адправіўся па вызначаным маршруце. У раёне вёскі Чарабасава зь невядомай прычыны пачалося некантраляванае кручэньне верталёта. Дзякуючы прафэсійным дзеяньням экіпажу борт ўдалося выраўняць перад зямлёй і зьдзейсьніць цьвёрдую пасадку», — гаворыцца ў паведамленьні суполкі «Авіяцыя Беларусі».
Папярэдняя прычына — адмова тэхнічных элемэнтаў верталёту.