Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяўчат у Беларусі менш, чым хлопцаў: агляд Белстату да Дня моладзі


Ілюстрацыйны здымак.

Белстат апублікаваў агляд, прысьвечаны афіцыйнаму сьвяту, Дню моладзі, які ў Беларусі адзначаецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня.

Прыводзім некаторыя дадзеныя агляду.

  • На 1 студзеня 2021 году моладзь — грамадзяне і грамадзянкі ўзросту 14-30 гадоў — складалі 1697 517 чалавек, гэта 18,1% насельніцтва.
  • У савецкай песьні «на десять девчонок по статистике девять ребят». Паводле цяперашняй беларускай статыстыкі прапорцыя памянялася: на 838015 дзяўчат — 859502 хлопцы, гэта значыць на 100 дзяўчат 102 хлопцы (49,3%: 50,7%). Пры гэтым паводле перапісу 2019 году сярод насельніцтва ў цэлым жанчыны складаюць большасьць — 54,7%.
  • Паводле дадзеных перапісу, Беларусь вельмі ўрбанізаваная краіна, 78% яе жыхароў — гараджане. Але моладзь урбанізаваная больш, чым насельніцтва ў цэлым, 82% маладых беларусаў і беларусак жывуць у гарадах.
  • Больш за чвэрць моладзі (27,5%) маюць вышэйшую і больш высокую адукацыю.
  • Сярод занятага насельніцтва моладзь ва ўзросьце 15-30 гадоў складае 22,2% — прыкладна пятую частку.
  • Аднак у IT-сфэры доля маладых супрацоўнікаў складае 40%, у сфэры паслуг насельніцтву — 35%.
  • У шлюбе ці незарэгістраваных адносінах знаходзяцца 43,4% дзяўчат і 29,5% хлопцаў, 3,5% маладых беларусак і 2% маладых беларусаў пасьпелі разьвесьціся.
  • Сярод асобаў ва ўзросьце 14-30 гадоў карыстальнікі інтэрнэту склалі 97,8%, сярод іх 96,6% карыстаюцца інтэрнэтам штодня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG