Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлевізія КНДР паведаміла, што Кім Чэн Ын прыкметна схуднеў


Кім Чэн Ын

Дзяржаўная тэлевізія Паўночнай Карэі прызнала, што кіраўнік дзяржавы моцна схуднеў. Як паведаміла паўднёвакарэйскае агенцтва «Рэнхап», словы аб магчымым недамаганьні Кім Чэн Ына прагучалі ў тэлевізійным інтэрвію з жыхаром КНДР.

«У людзей разрывалася сэрца, калі яны ўбачылі, што паважаны генэральны сакратар выглядае схуднелым, — сказаў жыхар Паўночнай Карэі ў інтэрвію, якое было перададзена ў пятніцу. — Па яго словах, усе яго знаёмыя ня могуць стрымаць сьлёз, калі кажуць пра сёньняшні стан здароўя 37- гадовага лідэра КНДР.

У публікацыі «Голасу Амэрыкі» адзначацца, што нягледзячы на адсутнасьць зьвестак пра стан здароўя Кім Чэн Ына, палітычныя аналітыкі лічаць важным сам факт прызнаньня зьмяненьняў у зьнешнасьці кіраўніка дзяржавы.

Чуткі пра здароўе Кім Чэн Ына ўзмацніліся ў мінулым годзе, калі ён прапусьціў урачыстасьці з нагоды дня народзінаў яго нябожчыка дзеда, лідэра-заснавальніка Паўночнай Карэі Кім Ір Сэна.

Яго бацька, Кім Чэн Ір, памёр ад сардэчнага прыступу ў 2011 годзе ва ўзросьце 69 гадоў. Хоць яго сьмерць была нечаканай, у канцы свайго жыцьця ён выглядаў хворым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG