Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША абрынуўся 12-павярховы дом. Амаль 100 чалавек прапалі бязь вестак


Ратавальнікі шукаюць жывых пад абломкамі 12-павярховага жылога дому, які часткова абрынуўся ўначы 24 чэрвеня ў пасёлку непадалёк ад Маямі ў штаце Флорыда. 

Крыло кандамініюму на беразе мора нечакана абрынулася каля паловы на другую ночы мясцовага часу.

Адзін чалавек загінуў і амаль сто дагэтуль лічацца зьніклымі бязь вестак — яны могуць быць пад заваламі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG