Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту: ЗША вітаюць новыя сэктаральныя санкцыі ЭЗ супраць рэжыму Лукашэнкі


Злучаныя Штаты Амэрыкі вітаюць увядзеньне новых сэктаральных санкцый Эўразьвязу супраць афіцыйнага Менску і будуць назіраць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі ў найбліжэйшыя тыдні.

Пра гэта заявіла намесьніца памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Кара МакДональд на онлайн-форуме «Новая Беларусь супраць катаваньняў», які арганізавала беларуская дыяспара.

«ЗША, як і многія краіны па ўсім сьвеце, былі глыбока натхнёныя мірным пратэстам беларусаў за магчымасьць прагаласаваць на свабодных і сумленных выбарах, — цытуе дыпляматку БелаПАН. — Але рэжым Лукашэнкі на мірнае жаданьне дэмакратычных пераменаў адказаў рэпрэсіямі і гвалтам».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG