Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ чатырох зьняволеных прызналі палітвязьнямі. Цяпер іх 507


Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Празе
Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Празе

Праваабаронцы прызналі палітычнымі вязьнямі яшчэ чатырох асобаў і заявілі, што іх перасьлед носіць палітычна матываваны характар.

Сайт праваабарончай арганізацыі «Вясна» падае іх імёны.

  • Ян Дайліда (асуджаны прысудам суду Кастрычніцкага р-ну г. Горадні на тры з паловай гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па ч.1 арт. 342 КК і арт. 364 КК, накіраваны для адбыцьця пакараньня);
  • Пётра Грэцкі (асуджаны прысудам суду Кастрычніцкага р-ну г. Горадні на тры гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па ч.1 арт. 342 КК, арт. 364 КК, накіраваны для адбыцьця пакараньня);
  • Аляксандар Патаповіч (асуджаны Горадзенскім абласным судом у выніку апэляцыйнага разгляду пратэсту пракурора на прысуд суду першай інстанцыі на два з паловай гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК);
  • Мікалай Дзенісевіч (асуджаны прысудам суду Фрунзенскага р-ну г. Менску на чатыры гады пазбаўленьня волі па ч.1 арт. 342 КК, арт. 364 КК, ч.1 арт. 218 КК і накіраваны для адбыцьця пакараньня).

Такім чынам, на цяперашні момант у Беларусі праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі вязьнямі 507 асобаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG