Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЭФА скасавала перавагу выязных галоў у эўракубках


Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА сэзону 2020/2021, 29 траўня 2021
Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА сэзону 2020/2021, 29 траўня 2021

Кіраўніцтва Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) адмяніла правіла выязнога голу ў эўрапейскіх клюбных кубках. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі.

Раней пры роўнай колькасьці забітых і прапушчаных галоў па выніках двух матчаў, далей у спаборніцтвах праходзіла каманда, якая забіла больш галоў на чужым полі. Цяпер у такім выпадку будзе прызначацца дадатковы час, а калі ён ня выявіць пераможцу, дык сэрыя пэнальці.

Зьмены ў правілах уступаюць у сілу з кваліфікацыі клюбных турніраў УЭФА сэзону-2021/2022.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG