Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША пракамэнтаваў новыя санкцыі супраць Менску


Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен

Злучаныя Штаты працягваюць падтрымліваць міжнародныя намаганьні, скіраваныя на расьсьледаваньне парушэньняў падчас беларускіх прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, зазначыў амэрыканскі дзяржаўны сакратар.

Новыя санкцыі Захаду ў дачыненьні да службовых асоб і шэрагу прадпрыемстваў Беларусі «дэманструюць непахісную трансатлянтычную прыхільнасьць падтрымцы дэмакратычных памкненьняў беларускага народу», — зазначыў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША Энтані Блінкен.

Ён паінфармаваў, што Вашынгтон увёў забарону на выдачу амэрыканскіх уязных візаў 46 афіцыйным асобам Беларусі, якія займаюць «ключавыя пасады» ў адміністрацыі Лукашэнкі, шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, а таксама дадатковыя санкцыі ў дачыненьні яшчэ да 16 грамадзян і пяці арганізацый.

«Злучаныя Штаты працягваюць падтрымліваць міжнародныя намаганьні ў справе расьсьледаваньня парушэньняў, якія былі дапушчаныя падчас беларускіх прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, а таксама гвалту і злоўжываньняў, якія адбыліся пасьля іх», — заявіў Блінкен. Ён запэўніў, што амэрыканскія ўлады маюць намер адстойваць фундамэнтальныя свабоды народу Беларусі.

Паводле Блінкена, рашэньне пра ўвядзеньне Вялікай Брытаніяй, ЭЗ, Канадай і ЗША новых абмежавальных захадаў супраць Менску было выпрацавана ў сьвятле інцыдэнту з прымусовай пасадкай у аэрапорце Менску самалёта ірляндзкай авіякампаніі Ryanair і арышту беларускага журналіста Рамана Пратасевіча і яго спадарожніцы Соф’і Сапегі. Акрамя таго, новыя санкцыі сталі адказам Захаду на «няспынныя рэпрэсіі ў Беларусі, улучна з наступам на правы чалавека, дэмакратычныя працэсы і фундамэнтальныя свабоды», — заявіў дыплямат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG