Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Нямеччыны лічыць непазьбежнымі новыя санкцыі ЭЗ па Беларусі


Гайка Маас

Гайка Маас назваў недастатковымі штрафныя меры ЭЗ па Беларусі, якія закранаюць кампаніі і асобы ў атачэньні Аляксандра Лукашэнкі.

Міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас (Heiko Maas) лічыць «непазьбежнымі» новыя санкцыі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі. Ранейшыя штрафныя меры, якія закранаюць канкрэтныя кампаніі і прадстаўнікоў улады ў асяродзьдзі Лукашэнкі, ужо недастатковыя, падкрэсьліў ён у інтэрвію выданьню Die Welt, апублікаваным у панядзелак, 21 чэрвеня, паведамляе Нямецкая хваля.

Санкцыі неабходна распаўсюдзіць на цэлыя сэктары беларускай эканомікі, заявіў кіраўнік нямецкага замежнапалітычнага ведамства, прывёўшы ў якасьці прыкладу калійную прамысловасьць і энэргетыку. Акрамя таго, неабходна «пазбавіць Менск магчымасьці прыцягваць сродкі ўнутры ЭЗ з дапамогай выпуску дзяржаўных аблігацый», адзначыў Маас.

Міністры замежных спраў краін ЭЗ 21 чэрвеня афіцыйна абвесьцяць аб увядзеньні чацьвёртага пакету ўжо ўзгодненых штрафных захадаў у дачыненьні да Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG