Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 25 раёнах Беларусі ўвялі забароны і абмежаваньні на наведваньне лясоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Забаронена наведваць лясы ў 6 раёнах Магілёўскай вобласьці.

У 25 раёнах Беларусі ўведзены забароны і абмежаваньні на наведваньне лясоў з-за пагрозы пажараў, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.

Як вынікае з дадзеных інтэрактыўнай мапы на сайце ведамства, наведваньне лясоў забаронена ў 6 раёнах Магілёўскай вобласьці. У 15 раёнах Горадзенскай, 3 — Гомельскай і 1 — Менскай абласьцей яно абмежавана.

На 20 чэрвеня наведваньне лясоў забаронена ў Бабруйскім, Горацкім, Дрыбінскім, Клічаўскім, Кіраўскім і Амсьціслаўскім раёнах.

У Горадзенскай вобласьці цяпер даступныя да наведваньня без абмежаваньняў толькі лясы ў Ашмянскім і Карэліцкім раёнах.

У Менскай вобласьці абмежаваньні ўведзены ў Салігорскім раёне, у Гомельскай — у Буда-Кашалёўскім, Кастрычніцкім і Рэчыцкім раёнах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG