Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд абавязаў AstraZeneсa паставіць у Эўразьвяз мільёны дозаў вакцыны


Суд першай інстанцыі ў Брусэлі абавязаў канцэрн AstraZeneca да канца верасьня паставіць у Эўразьвяз 50 млн дозаў вакцыны ад каранавірусу.

Старшыня Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен заявіла, што рашэньне суду «умацоўвае пазыцыю» Эўрапейскага зьвязу. Кіраўніцтва AstraZeneca таксама вітала рашэньне суду.

Англа-швэдзкая фармацэўтычная кампанія AstraZeneca, зарэгістраваная ў Вялікабрытаніі, — адно з найбуйнейшых у Эўропе фармацэўтычных прадпрыемстваў. AstraZeneca сьцьвярджае, што да гэтага часу паставіла ЭЗ больш за 70 млн доз вакцыны і да канца чэрвеня паставіць «значна больш» 80,2 млн дозаў.

  • AstraZeneca павінна паставіць 15 млн доз вакцыны да 26 ліпеня, 20 мільёнаў дозаў.— да 23 жніўня і яшчэ 15 мільёнаў дозаў — да 27 верасьня. Калі будуць выяўлены затрымкі паставак, то з кампаніі AstraZeneca будуць спаганяцца 10 эўра штрафу за кожную дозу, пастаўленую са спазьненьнем.
  • Эўрапейская камісія падала ў суд на AstraZeneca ў канцы траўня, абвінаваціўшы вытворцу ў пастаўцы меншй колькасьці вакцынаў, чым было ўзгоднена ў дамове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG