Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Аўстрыі: Санкцыі супраць беларускага рэжыму будуць жорсткімі і мэтанакіраванымі


Кіраўнік МЗС Аўстрыі Аляксандар Шаленбэрг і Сьвятлана Ціханоўская. Вена, кастрычнік 2020 г.

«Рады, што мы прыйшлі да згоды аб санкцыях у дачыненьні да Беларусі, якія будуць жорсткімі і мэтанакіраванымі», — заявіў міністар замежных спраў Аўстрыі Аляксандар Шаленбэрг.

Паводле слоў Шаленбэрга, якія прыводзіць прэс-служба МЗС Аўстрыі ў «Твітэры», толькі што ў яго адбыўся добры абмен думкамі са Сьвятланай Ціханоўскай аб наступных кроках. «Зь нецярпеньнем чакаю нашай сустрэчы ў панядзелак», — адзначыў Шаленбэрг, маючы на ўвазе заплянаванае на 21 чэрвеня ў Люксэмбургу паседжаньне Рады міністраў замежных спраў краін ЭЗ.

Апошнімі днямі зьявіліся неафіцыйныя паведамленьні, што Аўстрыя, якая мае цесныя дзелавыя сувязі зь Беларусьсю, выступае за зьмякчэньне новага пакету санкцый, падрыхтаванага Эўразьвязам. З гэтай прычыны Ціханоўская патэлефанавала кіраўніку МЗС Аўстрыі і, паводле інфармацыі яе прэс-службы, «заклікала краіны ЭЗ у асобе міністра захоўваць адзінства ў рашэньнях па Беларусі».

«Папярэдне офіс Ціханоўскай накіраваў ліст у 27 міністэрстваў ЭЗ з 31 канкрэтнай прапановай аб рэагаваньні на дзеяньні рэжыму, уключаючы дапамогу грамадзянскай супольнасьці, рэпрэсаваным і журналістам, ізаляцыю рэжыму і санкцыі», — адзначаецца ў паведамленьні прэс-службы Ціханоўскай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG