Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца МУС Літвы зьвярнулася ў пракуратуру з нагоды незаконнага правозу людзей зь Беларусі


Мяжа Беларусі і Літвы

Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце зьвярнулася ў Генпракуратуру ў сувязі з падазрэньнямі аб арганізаваным незаконным правозе людзей зь Беларусі.

Пра гэта піша партал DELFI.

«Ужо некалькі тыдняў мяжу незаконна перасякаюць асобы, якія прыбываюць з трэціх краінаў; мы бачым прыкметы таго, што гэта могуць рабіць арганізавана. Мы ня можам памяркоўна ставіцца да падобных рэчаў, таму зьвярнуліся ў Генпракуратуру, каб было распачата расьсьледаваньне», — адзначыла кіраўніца МУС.

Паводле зьвестак міністэрства, з пачатку гэтага году затрымалі 392 грамадзян трэціх краінаў, якія незаконна перасеклі мяжу Літвы з Беларусьсю. З 1 па 16 чэрвеня гэтага году незаконна мяжу перасеклі 204 мігранты.

На ўчастку мяжы з Беларусьсю ўзмоцненая ахова, памежнікам дапамагае Служба грамадзкай бясьпекі, стралкі, ажыцьцяўляецца супрацоўніцтва з калегамі з Латвіі і Польшчы. На гэты ўчастак мяжы таксама выпраўленыя памежнікі зь іншых падразьдзяленьняў, выдзелены дадатковыя тэхнічныя рэсурсы.

На гэтым тыдні ў Цэнтры рэгістрацыі ўцекачоў у Пабрадзе абсталявалі намётавае мястэчка для нелегальных мігрантаў. Гэтую інфраструктуру дала армія Літвы. У ім 80 месцаў прызначаныя для ізаляцыі з прычыны карантыну, і яшчэ 270 — для расьсяленьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG