Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пазбавілі права правесьці яшчэ адзін чэмпіянат сьвету


Паўэрліфцінг, ілюстрацыйнае фота
Паўэрліфцінг, ілюстрацыйнае фота

Міжнародная фэдэрацыя паўэрліфтынгу праз патэнцыйную небясьпеку здароўю спартоўцам перанесла змаганьні ў Швэцыю.

Міжнародная фэдэрацыя паўэрліфтынгу (IPF) перанесла чэмпіянат сьвету ў клясычным паўэрліфтынгу зь Беларусі ў Швэцыю. Турнір меў адбыцца сёлета ў Менску з 23 верасьня па 3 кастрычніка.

У заяве арганізацыі сказана, што «ў сувязі зь бягучай палітычнай сытуацыяй выканкам IPF вымушаны прыняць цяжкае рашэньне пра скасаваньне імпрэзы, беручы пад увагу няпэўную сытуацыю ў гэтай краіне». Турнір у выніку пройдзе ў швэдзкім Гальмстадзе.

Прэзыдэнт IPF Гастон Параж адзначыў, што беларускі арганізацыйны камітэт зрабіў вялікую працу, рыхтуючы прыём спаборніцтваў, але «фэдэрацыя нясе адказнасьць за здароўе і бясьпеку спартоўцаў, трэнэраў і афіцыйных асобаў, і таму гэта было адзіным лягічным рашэньнем».

Раней Беларусь праз палітыку Лукашэнкі і рэпрэсіі супраць грамадзян пазбавілі права прымаць чэмпіянаты сьвету ў хакеі, Эўропы ў роварным трэку і этап Кубку сьвету ў біятлёне. Акрамя таго, праз забарону палётаў у беларускай паветранай прасторы сарваліся матч да 110-годзьдзя беларускага футболу ў Менску і таварыская сустрэча зборных Беларусі і Сьера-Леонэ, якую плянавалі ў Горадні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG