Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі затрымалі падазраванага ў падпале дзьвярэй Магілёўскага інстытуту МУС


Сьледчы камітэт у Магілёве
Сьледчы камітэт у Магілёве

У Сьледчым камітэце сьцьвярджаюць, што 27-гадовы падазраваны стаіць на ўліку ў псыхіятра.

Сьледчы камітэт высьвятляе абставіны падпалу дзьвярэй Магілёўскага інстытуту МУС. Па дадзеных сьледзтва, уначы 10 чэрвеня неўстаноўленая асоба кінула бутэльку з гаручым рэчывам ва ўваходныя дзьверы. Сьледчыя сумесна з экспэртамі правялі агляд месца здарэньня, падчас якога канфіскавалі фрагмэнты прылады злачынства.

Магілёўскі міжраённы аддзел пачаў крымінальную справу па ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства), ч.2 арт.218 (наўмыснае зьнішчэньне маёмасьці агульнанебясьпечным спосабам), ч.1 ст.295-3 (незаконныя дзеяньні ў адносінах да прадметаў, дзеяньне якіх заснавана на выкарыстаньні гаручых сродкаў) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Зьявіўся і падазраваны ў падпале — 27-гадовы мясцовы жыхар. Яго затрымалі. У СК сьцьвярджаюць, што малады чалавек знаходзіцца на ўліку ў псыхіятра. За раней зьдзейсьненае грамадзка небясьпечнае дзеяньне да яго нібыта ўжываліся прымусовыя меры бясьпекі і лячэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG