Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі фонд культурнай салідарнасьці стаў Беларускай радай культуры і выдаў маніфэст


Беларускі фонд культурнай салідарнасьці стаў Беларускай радай культуры
Беларускі фонд культурнай салідарнасьці стаў Беларускай радай культуры

Дзеячы культуры падкрэсьліваюць, што маюць плян рэформаў у сваёй сфэры, каб пазбавіцца ідэалягізацыі і бюракратызацыі беларускай культуры.

Беларускі фонд культурнай салідарнасьці заявіў пра пашырэньне сваёй дзейнасьці і цяпер называецца Беларускай радай культуры (БРК).

У БРК заявілі, што далей будуць прыкладаць намаганьні, «каб спыніць тэрор і адстаяць краіну». Акрамя таго, Рада будзе выпрацоўваць новую культурную палітыку для вольнай Беларусі, адзначаючы, што мае плян стварэньня праграмы рэформаў і кампэтэнтных экспэртаў.

У «Маніфэсьце новай беларускай культуры» ініцыятыва падкрэсьлівае намер змагацца зь бюракратычна-паліцэйскім ціскам і падзелам на «правільныя і няправільныя» кадры.

«Місіяй перш за ўсё будзе забесьпячэньне празрыстых правілаў гульні і базавых правоў творчай асобы: на свабоду слова і думкі, асабістую незалежнасьць, творчы выклік ды экспэрымэнт. Артысту штодзённасьці ня трэба афіцыйных ліцэнзій, бюракратычных рэзалюцый ды міністэрскіх грантаў, каб заставацца сабой».

На сайце Беларускай рады культуры ёсьць формы заявак — падтрымкі творчых праектаў і дзеячаў культуры і магчымасьць ахвяраваць на гэтыя праграмы падтрымкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG