Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус Дзьмітры Мацьвіенка перамог у міжнародным конкурсе дырыгентаў


Дзьмітры Матвіенка

Конкурс прайшоў у Даніі.

Беларускі дырыгент Дзьмітры Мацьвіенка стаў пераможцам на міжнародным конкурсе маладых дырыжораў імя Мікалая Малько ў Капэнгагене. Таксама ён стаў уладальнікам прызу глядацкіх сымпатый, піша Onliner.

Для ўдзелу журы выбрала 24 дырыгенты з 612 прэтэндэнтаў. У фінале ў Даніі Дзьмітры Мацьвіенка спаборнічаў за перамогу з калегамі з Кітаю Ліньхань Цюі і Францыі Хлояй Дзюфрэйн.

30-гадовы Мацьвіенка працуе ў Вялікім опэрным тэатры Беларусі.

Конкурс імя выбітнага расейскага дырыгента Мікалая Малько праводзіцца раз у тры гады пачынаючы з 1965 году. У гэты раз ён праходзіў з 7 па 12 чэрвеня пры адсутнасьці гледачоў з-за каранавірусных абмежаваньняў. Удзел прымалі дырыгенты 20-35 гадоў з розных краін сьвету, ім дапамагаў сымфанічны аркестр Дацкага радыё.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG