Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назвалі ляўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі — адной з самых прэстыжных у галіне журналістыкі


Рэдакцыя New York Times
Рэдакцыя New York Times

У ЗША назвалі ляўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі. Агенцтва «Reuters» і «Аssociated press», часопіс Atlantic, а таксама газэта New York Times былі ўзнагароджаны прэстыжнай журналісцкай узнагародай за асьвятленьне пандэміі COVID-19.

Журналісты агенцтваў «Reuters» і «Аssociated press», а таксама газэт Los Angeles Times і Minneapolis Star Tribune атрымалі прэміі за асьвятленьне праблем, зьвязаных з расавых няроўнасьцю ў ЗША, да якіх была асаблівая ўвага на фоне пратэстаў у сувязі з жорсткасьцю паліцыі ў дачыненьні да Джорджа Флойда. Прэміяй была адзначана, у прыватнасьці, праца журналістаў «Reuters» пра ахвяраў паліцэйскага гвалту, якія не змаглі дамагчыся справядлівасьці ў судах.

Газэту Boston Globe ўзнагародзілі за рэпартаж аб адмове кіраўніцтва шэрагу штатаў адкрываць інфармацыю аб кіроўцах грузавікоў, якія ўяўляюць небясьпеку на дарогах, але ў парушэньне закона не адхіленыя ад кіраваньня.

Выданьне BuzzFeed уганараванае прэміяй за расьсьледаваньне аб інфраструктуры, створанай уладамі Кітая для правядзеньня рэпрэсій у дачыненьні да ўйгураў.

Пулітцэраўская прэмія прысуджаецца Калюмбійскім унівэрсытэтам з 1017 год. Яна лічыцца адной з самых прэстыжных сусьветных узнагарод у галіне журналістыкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG