Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 чэрвеня правялі ператрус у кватэры ўладальнікаў салігорскага мэдыя «Лидер-пресс»


Апошні нумар газэты «Лидер-пресс» выйшаў 31 сакавіка, потым рэдакцыя працавала ў інтэрнэце

Раніцай 10 чэрвеня сілавікі правялі ператрус у кватэры ўладальнікаў салігорскага мэдыя «Лидер-пресс» Уфімцавых, а таксама ў рэдакцыі, паведаміла БАЖ.

З супрацоўнікаў рэдакцыі, сына і нявесткі Ўфімцавых, у міліцыі ўзялі падпіску аб неразгалошваньні.

Галоўны рэдактар Антаніна Ўфімцава пацьвердзіла гэтую інфармацыю, аднак камэнтаваць падзеі пакуль адмовілася. У межах якой справы быў вобшук, таксама не паведаміла, спаслаўшыся на падпіску аб невыдаваньні, якую далі родныя.

У канцы сакавіка рэдакцыя прыпыніла выхад друкаванай вэрсіі выданьня на 6 месяцаў, спаслаўшыся на эканамічныя прычыны.

«Гэта быў пасьпяховы бізнэс-праект, які чыталі амаль у кожнай другой сям’і Салігорску — пікавы штотыднёвы наклад складаў каля 18 тысяч асобнікаў і меў значны прыбытак. За апошнія тры гады шмат што зьмянілася. Рэклямная плынь моцна памяншаецца, многія кліенты проста закрываюцца альбо ня могуць дазволіць сябе рэкляму празь цяжкае фінансавае становішча. Продаж газэты таксама пакідае жадаць лепшага. Аднак мы працягваем актыўна працаваць у інтэрнэце», — паведаміла кіраўніцтва медыя ў сакавіку.

Летась у кастрычніку 2020 рэдакцыя «Лидер-пресс» адзначыла 27 гадоў з дня заснаваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG