Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды і выракі 9 чэрвеня: фэльчара зь Ліды асудзілі да 3 гадоў калёніі за блякаваньне рэек


Затрыманьне Алега Краўцова ў Лідзкім судзе 8 траўня 2021 году

Свабода працягвае сачыць за судамі ў крымінальных справах супраць удзельнікаў пратэстаў. Артыкул абнаўляецца.

Фэльчара асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу

У судзе Лідзкага раёну 9 чэрвеня абвясьцілі прысуд былому фэльчару хуткай дапамогі Алегу Краўцову. Яго вінавацілі ў «актыўных дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК) і «наўмысным прывядзеньні ў непрыдатнасьць транспартнага сродку або шляхоў злучэньня» (ч. 1 арт. 309 КК).

Судзьдзя Максім Філатаў палічыў віну мужчыны даказанай і па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу пазбавіў яго волі на 3 гады.

У межах крымінальнай справы Краўцова затрымалі ў лістападзе за тое, што ён нібыта абкручваў дротам рэйкі на чыгунцы, каб заблякаваць рух цягнікоў. Да гэтага яго затрымлівалі 8 траўня 2020 году ў будынку суда, куды ён прыйшоў падтрымаць свайго калегу Паўла Палейчыка. Тады абодва мэдыкі былі асуджаныя да адміністрацыйнага арышту на 7 сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве — за сустрэчу з Сяргеем Ціханоўскім.

Тады салідарныя беларусы за некалькі дзён сабралі для фэльчараў зь Ліды 20 тысяч рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG